Унікальная прырода зоны адчужэння. Адной з мэтаў запаведніка з'яўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці беларускага палесся.
Экскурсія праходзіць па бяспечным маршрутах. За час экскурсіі атрымліваецца доза радыяцыі, якая ў сярэднім не перавышае дозу, якая атрымліваецца за дзве гадзiны палёту на самалёце.
Запаведік мае значную навуковую базу, даследуецца ўплыў радыяцыі на жывыя арганізмы ў іх звычайным асяроддзі.
Пасля аварыі на ЧАЭС на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны адчужэння быў створаны Палескі Радыяцыйна-экалагічны запаведнік. На сённяшні дзень яго плошча складае 2100 квадратных кіламетраў. Месца з унікальнай прыродай, якая жыве абсалютна без умяшання чалавека. З-за высокага ўзроўню забруджвання радыёнуклідамі, гэтая тэрыторыя не будзе выкарыстоўвацца ніколі.
З 2018 года з'явілася магчымасць наведвання запаведніка з пазнавальнымі мэтамі, па яго самых цікавых месцах. Экскурсія праходзіць па тэрыторыі Хойніцкага і Брагінскага раёнаў. Вы можаце наведаць запаведнік з Праграммай аднадзённай экскурсіі. Вы даведаецеся аб наступствах аварыі на ЧАЭС для Беларусі, флоре і фауне запаведніка, пройдзіце па закінутых вёсках і сёлах, дзе час спыніўся ў 1986 годзе, пасля абвяшчэння эвакуацыі.
Вы можаце наведаць запаведнік з запланаванымі групавымі турамі, выбраўшы дату паездкі зручную для вас. Выезд з Гомеля, найбольш блізкага абласнога цэнтра да зоны адчужэння, плануючы паездку, вы можаце надаць час знаёмству з нашым прыгожым і сучасным горадам. Або, прыехаць непасрэдна ў Хойнікі, або на КПП «Бабчын» перад пачаткам экскурсіі.
Падробная праграма па:
Зоне адчужэння Хойнiцкага раёна.
Зоне адчужэння Брагiнскага раёна.
Зоне адчужэння Нараўлянскага раёна.
100 фота зоны!
Кошт аднадзённай групавы экскурсіі для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 150-250 беларускіх рублёў.